Зборная Беларусі па футболе прайграла валійцам
Футбалісты зборнай Беларусі правялі ў расейскай Казані пяты матч кваліфікацыйнай групы Е да Чэмпіяната свету па футболе - 2022 года.
Футбалісты зборнай Беларусі правялі сёння ў расейскай Казані пяты матч кваліфікацыйнай групы Е да Чэмпіяната свету па футболе – 2022 года — іх супернікам была зборная Уэльса.
Па выніках матчу беларусы саступілі валійцам з лікам 2:3. Лік адкрыла каманда Уэльса на 5-й хвіліне матчу — гол быў забіты ў выніку пенальці ў выкананні Гарэта Бэйла. Затым беларусы зраўнялі лік, на 29-й хвіліне, і таксама з пенальці забіў Віталь Лісаковіч. Яшчэ праз хвіліну зборная Беларусі вырвалася наперад пасля гола Паўла Сядзько, аднак каманда Уэльса зраўняла лік на 69-й хвіліне па выніках пенальці і затым Гарэт бэй на 90-й хвіліне аформіў хет-трык — фінальны лік стаў 2:3 на карысць валійцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: The Independent