Лукашэнка назваў Беласток і Вільню „беларускімі землямі”
Пра гэта ён заявіў падчас форуму "Сімвал адзінства" ў "Мінск-Арэне".
Лукашэнка назваў Беласток і Вільню „беларускімі землямі”. Пра гэта ён заявіў падчас форуму „Сімвал адзінства” ў „Мінск-Арэне”. Відэа з заявай Лукашэнкі апублікаваў прыўладны тэлеграм-канал «Пул Первого». Форум быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Выбар даты для новага свята ўладамі невыпадковы. 17 верасня 1939 года Савецкае войска ўварвалася ў Польшчу, у выніку да БССР была далучана Заходняя Беларусь.
„На працягу гэтых некалькіх дзесяцігоддзяў звыш 4 млн чалавек, якія пражывалі на акупаванай Польшчай тэрыторыі, былі пазбаўлены права размаўляць на роднай мове, вучыцца ў нацыянальных школах, развіваць сваю самабытную культуру, ды і проста звацца беларусамі”, – сказаў Лукашэнка ў сваім выступленні. А для большай нагляднасці па яго патрабаванні на форуме была прадэманстравана карта Беларусі 1921 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: president.gov.by