Палітвязня Зміцера Шыманскага перавялі ў СІЗА на Валадарскага
![Палітвязня Зміцера Шыманскага перавялі ў СІЗА на Валадарскага](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/09/шыманскі-800x400.jpg)
2 жніўня Зміцера затрымалі разам з удзельнікамі гурта Irdorath. Дагэтуль ён знаходзіўся ў ІЧУ ў Жодзіне, дзе цяжка перахварэў на COVID-19.
З лістоў Зміцера да сваякоў вядома, што ён практычна не мае неабходных побытавых рэчаў, а ў перадачах не прымалі амаль нічога, акрамя ежы ды лекаў, паведамляе novychas.by.
Зміцер Шыманскі вядомы тым, што 15 гадоў грае на дудзе і іншых інструментах у розных гуртах, у ліку якіх «Всё_Crazy», «Ліцвінскі хмель», «Cornu Copia» і іншыя.
Напісаць ліст Зміцеру можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.