Беларускіх вайскоўцаў пашлюць на вучэнні ля афганскай мяжы
Беларусь пашле 256 вайскоўцаў і 5 адзінак тэхнікі, паведамляе Мінабароны.
Вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях на палігоне «Харбмайдон» у Таджыкістане 18-23 кастрычніка. Гэта будуць сумесныя вучэнні з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021». Палігон «Харбмайдон» знаходзіцца за 20 кілямэтраў ад афганскай мяжы. Беларусь пашле 256 вайскоўцаў і 5 адзінак тэхнікі, паведамляе Мінабароны.