Кантрабанду цыгарэт везлі пад выглядам сухога бульбянога пюрэ
![Кантрабанду цыгарэт везлі пад выглядам сухога бульбянога пюрэ](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/10/Безымянный-7.png)
Канфіскавана каля 127 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці ("Minsk" і "NZ Gold") на амаль 0,5 млн еўра.
Па дакументах груз збіраліся даставіць у Латвію. Аднак яго перахапілі літоўскія мытнікі ў Медзінінкаі. Іх прэс-служба паведамляе, што ў грузавіку мусіла быць 12 тон сухога бульбянога пюрэ. Яны праверылі груз рэнтгенам і ў іх узнікла падазрэнне наконт наяўнасці кантрабанды. Агляд яго пацвердзіў.
Каля 127 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці („Minsk” і „NZ Gold”) на амаль 0,5 млн еўра было схавана ў скрынках з пюрэ.
Кіроўцам грузавіка DAF з’яўляецца грамадзянін Беларусі. Два дні ён правёў за кратамі. 20 кастрычніка яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
Фота: lrmuitine.lt