30 аскепкаў дасталі з цела афіцера, які выратаваў салдата
![30 аскепкаў дасталі з цела афіцера, які выратаваў салдата](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/10/харламау-833x400.jpg)
Паранены афіцер падлечваецца і хутка вернецца на службу ў Слонімскую 11-ю асобную механізаваную брыгаду.
Мы ўжо паведамлялі, што ў Слонімскай 11-й асобнай механізаванай брыгадзе на занятках па агнявой падрыхтоўцы адбылося здарэнне, падчас якога мог загінуць салдат. Выконваючы практыкаванні па кіданні ручной баявой гранаты, у вайскоўца тэрміновай службы яна нечакана выпала з рук. Граната ўпала ў акоп.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/10/%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%83-833x400.jpg)
У гэтае імгненне кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Аляксей Харламаў паспеў у лічаныя секунты адцягнуць салдата ад акопа і закрыў яго сабою.
Старшы лейтэнант Аляксей Харламаў пасля гэтага трапіў у Слонімскую бальніцу. У яго з цела дасталі 30 дробных аскепкаў. Пасля гэтага афіцэра перавялі ў ваенны шпіталь у Менск. Там з яго цела таксама дасталі аскепкі, якія ўвайшлі больш глыбока. Паранены афіцер падлечваецца і хутка вернецца на службу ў Слонімскую 11-ю асобную механізаваную брыгаду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Мinsknews.by