Google заблакаваў YouTube-каналы прадпрыемстваў пад амерыканскімі санкцыямі
Пры пераходзе на YouTube-каналы гэтых прадпрыемстваў і арганізацый з'яўляецца паведамленне "Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube".
Google заблакаваў не толькі акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэта, але і каналы іншых прадпрыемстваў і дзяржорганаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/11/805192-833x400.jpg)
Пад блакіроўкі трапілі каналы „Беларуськалія”, лідскай „Лакафарбы”, „Брэміна груп”, тытунёвая фабрыка „Нёман”, „Нафтан”, а таксама ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Берасцейскага аблвыканкама, УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пры пераходзе на YouTube-каналы гэтых прадпрыемстваў і арганізацый з’яўляецца паведамленне „Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube”.