Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Яшчэ аднаго жыхара Менска асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце

Яшчэ аднаго жыхара Менска асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце

У судзе Цэнтральнага раёна 5 лістапада вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня.

Справу разглядала суддзя Юлія Густыр, бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляў Цімафей Нічапарук.

У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Ілюстрацыйнае фота з суполкі „Фатографы супраць”

Паводле абвінавачвання, Вадзім Вінаградаў з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту прыняў сумесна з групай асобаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў перыяд з 16.00 гадзін 9 жніўня да 01.00 гадзін 10 жніўня 2020 года на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр. Машэрава ў Менску: гучна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі рукамі, станавіўся ў счэпку, неаднаразова адмовіўся выканаць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў. Сваімі дзеяннямі абвінавачаны здзейсніў злачынства, адказнасць за якое прадугледжаная ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Вінаградаў прызнаў сваю віну цалкам, у зробленым раскаяўся, у судзе абараняў сябе сам. Да таго, як даведаўся аб распачынанні крымінальнай справы, прыйшоў з яўкай з павіннай у ГУБАЗ, бо даведаўся пра затрыманне сябра, з якім былі разам на фота.

У судзе Вінаградаў распавёў, што 9 жніўня каля 16 гадзін ён схадзіў на ўчастак і прагаласаваў, пасля сустрэўся з сябрамі, чакалі каля ўчастка папярэдніх вынікаў выбараў, а потым паехалі ў горад выказаць сваё расчараванне: усе телеграм-каналы пісалі, што выбары сфальсіфікавалі. На пытанні пракурора пагадзіўся, што паддаўся заклікам телеграм-каналаў Нехта, Нехта Лайф і іншых. Да Стэлы абвінавачаны прыехаў каля 21 гадзін, там ужо было шмат людзей, у іх былі ліхтарыкі, абстаноўка была ціхай і спакойнай, але ўчастак каля Стэлы быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі, а рух транспарту ўжо быў перакрыты супрацоўнікамі ДАІ. У нейкі момант міліцыянты сталі адціскаць людзей, пратэстоўцы спускаліся да дарогі, у нейкі момант сталі падыходзіць бліжэй адзін да аднаго, каб засцерагчы сябе, хтосьці ўзяў кагосьці пад рукі, але як такой счэпкі не было. Таксама людзі пляскалі ў далоні, выкрыквалі лозунгі, у тым ліку „Жыве Беларусь”. На праезную частку абвінавачаны выйшаў не адразу, а толькі калі стала вельмі шмат людзей, і яны проста не змяшчаліся на тратуары. Блакаваць рух транспарту Вадзім не збіраўся.

Калі выбухнула святло-шумавая граната Вінаградаў спалохаўся і ўцёк, пасля з’ехаў дадому.

У пісьмовых матэрыялах справы былі фота са СМІ і скрыншоты старонак у сацыяльных сетках, якія тычацца масавага мерапрыемства з 9 на 10 жніўня, пратакол допыту, дзе сярод іншага Вінаградаў казаў, што знаходзіўся ў тэлеграм-чаце „Беларусы”, дзе было каля 20 удзельнікаў: абмяркоўвалі беспарадкі, якія адбываліся ў краіне, і каардынавалі дзеянні па ўдзеле ў пратэстным руху. На маршы абвінавачаны выходзіў каля чатырох разоў.

У спрэчках бакоў пракурор адзначыў, што змякчальнай акалічнасцю з’яўляецца яўка з павіннай і наяўнасць малалетняга дзіцяці, прасіў суд прызначыў Вінаградаву тры гады „хатняй хіміі”. Абвінавачаны сказаў, што яго пасыл быў мірны, ён проста хацеў выказаць меркаванне і ні ў якім разе не хацеў прычыніць нейкую шкоду.

У выніку суд прызнаў Вадзіма Вінаградава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на тры гады.

spring96.org

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Волдыри по всему телу: как в России пытаются победить борщевик

Блиновская задействовала 18 организаций и трех ИП, чтобы уйти от налогов

МБМ поможет московским предпринимателям с маркировкой товаров

Педагоги получили менее 500 рублей за проведение ЕГЭ в регионах

Музыкальные новости

Первый Международный фестиваль «Мир классического романса»

Те самые русские с флагами на матче-открытия Евро — мы их нашли! Как попали на стадион и как реагируют вокруг?

«Волшебные башмачки Элли» - эта постановка создана по мотивам знаменитой сказки Александра Волкова «Волшебник Изумрудного города» - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети

Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети: Учащиеся Гурульбинской школы восхитились мастерством жонглирования, игрой с хула-хупами, иллюзионистами цирка Бурятии

Новости России

Бортпроводник с 45-летним стажем Вера Трибуль: «В самолете нужно быть сильным, смелым и выносливым»

Педагоги получили менее 500 рублей за проведение ЕГЭ в регионах

Mash: уехавшего из России Валерия Меладзе заметили на Рублёвке в Москве

"Нодон синмун": Россия и КНДР вместе могут отразить любую агрессию

Экология в России и мире

Концертный директор для музыкантов. Концертный директор для певцов. Концертное агентство в Москве. Букинг агентство. Организация концертов и гастролей.

Российская компания «Ревилайн» в Йошкар-Оле выпустила новый стационарный ирригатор RL 150

Smena SS-2024

Зубные щетки Revyline Perfect DUO и зубная паста Organic Detox против кариеса в Назрани

Спорт в России и мире

Саснович победила на старте квалификации турнира WTA-500 в Берлине

Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосхе

Россиянка Людмила Самсонова выиграла турнир WTA в Хертогенбосе

Овечкин, Яковлев, Фридзон и Мыскина сыграли в падел-теннис в Турции: «Победила дружба»

Moscow.media

В России запустили бесплатного цифрового ЗОЖ-помощника

ТСД промышленного класса Saotron RT-Т510

Бесплатный билет в музеи Зеленоградска от «ПАРАDOX» и BelkaCar

Храм Преображения Господня в Коммунарке







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *