Польшча закрывае пераход у Кузніцы
Польскія пагранічнікі паведамляюць, што праехаць можна будзе праз пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.
Польшча закрывае рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 ад заўтра, 9 лістапада. Польскія пагранічнікі паведамляюць, што праехаць можна будзе праз пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.
Удакладняецца, што праз Кузніцу часова прыпыняецца рух не толькі людзей на легкавых аўтамабілях, але і пераезд грузавікоў.