«Такія вось „дзіравыя“ санкцыі». Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай пасьля яе выступу ў Эўрапарлямэнце
Сьвятлана Ціханоўская 24 лістапада выступіла ў Эўрапарлямэнце, заклікаўшы яго дэпутатаў да больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да беларускіх уладаў. «Цяпер у Беларусі больш палітычных зьняволеных, чым тут сябраў палаты», — гэтыя словы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ў Брусэлі сустрэлі авацыяй.