«Стрымаць мігрантаў, не дапусьціць пажараў». Як праходзілі вучэньні ў пяці памежных зь Беларусьсю абласьцях Украіны
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што цягам спэцыяльных вучэньняў «Палесьсе», якія з 23 лістапада праходзяць у пяці памежных зь Беларусьсю абласьцях Украіны, спэцыяльныя сілы адпрацавалі некалькі магчымых сцэнараў стварэньня міграцыйнага крызісу на ўкраінскай мяжы.