«Пуцін зьяўляецца фактычным уладальнікам Беларусі, і гэта стварае новую пагрозу для Ўкраіны», — Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць Заходнюю Эўропу слабай і таму працягвае агрэсію супраць Украіны, заявіў пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрвію францускай газэце L’Express.