У Расеі песьні рэпэраў Oxxxymiron і Noize MC правераць на «экстрэмізм» пасьля сатырычнага звароту
Кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін даручыў Галоўнаму сьледчаму ўпраўленьню ведамства праверыць тэксты песень рэпэраў Oxxxymiron і Noize MC на прадмет экстрэмізму, рэабілітацыі нацызму і «нэгатыўнага стаўленьня да супрацоўнікаў праваахоўных органаў».