Папа рымскі Францішак асудзіў эксплуатацыю мігрантаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў
У нядзелю папа рымскі Францішак наведаў лягер уцекачоў на грэцкай выспе Лесбас. Пантыфік выказаў шкадаваньне ў сувязі з надыходам «эпохі сьценаў і загародаў з калючага дроту», а таксама асудзіў эксплуатацыю мігрантаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў.