84 працэнты палякаў станоўча ацэньваюць працу жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў
Так вынікае з апошняга сацыялагічнага апытання.
84 працэнты палякаў станоўча ацэньваюць працу жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў на польска-беларускай мяжы. Так вынікае з апошняга сацыялагічнага апытання.
Апытанне праводзілася ў звязку з тым, што цяпер шмат людзей у Польшчы сочаць за тым, што адбываецца на польска-беларускай мяжы. На пытанне, як вы ацэньваеце выкананне задач жаўнерамі, паліцыянтамі і ахоўнікамі на польска-беларускай мяжы, 84 працэнты рэспандэнтаў адказалі, што “добра”, а 16 працэнтаў – “дрэнна”.
Апытанне праведзенае на замову газеты “Super Express” Навукова-даследчым інстытутам Pollster 22-23 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя