Матэвуш Маравецкі: нашая мяжа надзейна ахоўваецца
Усё гэта дзякуючы актыўнасці польскага ўраду на міжнароднай арэне, але перад ўсім дзякуючы высілкам тысячам службоўцаў на мяжы.
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы паляпшаецца. Усё гэта дзякуючы актыўнасці польскага ўраду на міжнароднай арэне, але перад ўсім дзякуючы высілкам тысячам службоўцаў на мяжы: памежнай аховы, вайскоўцаў , войску тэрытарыяльнай абароны і паліцыі – гаварыў сёння ў прэсавым цэнтры ў Палоўцах прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі:
„Аднак нашая мяжа ўсё больш закрытая. Хутка пачынаем будаваць інфаструктуру. плот, мур. Гэта, як бачым на прыкладзе іншых дзяржаў – эфектыўны інструмент для аховы перад нелегальнымі мігрантамі”.
Раней прэмер міністр сусітракаўся з прадстаўнікамі мясцовых самакіраванняў ў прымежнай зоне
„Аб падтрымцы лакальнага грамадства, а таксама пра будову дарог, якія раз’езджаныя цяжкімі машынамі, пра падтрымку шпіталяў. Мы вельмі ўдзячныя ўсім людзям, якія працуюць на мяжы за гуманістычныя настроі”.
Тымчасам згодна з камунікатам памежнай аховы замінулыя суткі аднатавана 35 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з беларусі ў Польшчу .
Беларускае Раыдыё Рацыя