Польшча заявіла пра адсутнасць пагрозы выбуху на Ryanair з Пратасевічам
Дэпартамент па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі нацыянальнай пракуратуры Польшчы курыруе расследаванне пасадкі 23 мая 2021 года самалёта Ryanair у Менску.
Следства прыйшло да высновы, што на борце экстранна пасаджанага ў Менску самалёта Ryanair з былым галоўным рэдактарам Telegram-канала Nexta Раманам Пратасевічам не было пагрозы выбуху. Пра гэта паведаміла пракуратура Польшчы. Дэпартамент па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі нацыянальнай пракуратуры Польшчы курыруе расследаванне пасадкі 23 мая 2021 года самалёта Ryanair у Менску. Падчас расследавання дапыталі пасажыраў і прадстаўнікоў авіякампаній. Быў усталяваны непасрэдны сведка падзей. Следчыя прыйшлі да высновы, што 23 мая ў дыспетчарскай ў аэрапорце знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які прыняў рашэнне пра пасадку самалёта і быў на сувязі яшчэ з адным чалавекам, якому пра ўсё дакладваў. Заяўляецца, што самалёту не пагражала бомба. Паведамляецца, што пілот атрымаў інфармацыю пра пагрозу яшчэ да таго, як з’явіўся ліст пра выбухоўку, якая нібыта знаходзілася на борце самалёта.
Фота: topcor.ru