«Качанава настойвала на 80 працэнтах, а Шэйман прапаноўваў 60 і прызнаць паразу Лукашэнкі ў Менску», — былы супрацоўнік Адміністрацыі
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў расказвае, як паводзілі сябе чыноўнікі ў жніўні 2020 году, заяўляе, што Лукашэнка задавальняў Захад, які бачыў у новых кандыдатах «руку Крамля», і тлумачыць, чаму Лукашэнка заўсёды возьме расейскі мільярд замест заходніх трох.