«Не маўчы! Вірус страху страшнейшы за ковід». Беларускі пэрформанс у Кіеве
Працягам пэрформансу стане дыскусія ў кіеўскім арт-пабе «Торвальд» на тэму «Нармалізацыя гвалту ў Беларусі»,
Галоўная ідэя — «ёсць вірус, страшнейшы за ковід, і гэта вірус страху». Удзел у пэрформансе бралі як украінцы, так і беларусы, якія былі вымушаныя з’ехаць ва Ўкраіну з палітычных прычын. Працягам пэрформансу стане дыскусія ў кіеўскім арт-пабе «Торвальд» на тэму «Нармалізацыя гвалту ў Беларусі», у якой 19 снежня возьмуць удзел, сярод іншых, і беларускія мэдыкі, якія выступілі супраць гвалту.