У Нямеччыне 31 сьнежня закрыліся тры АЭС. Апошнія тры закрыюцца ў 2022-м
У апошні дзень 2021 Нямеччына скараціла напалову магутнасьці сваёй ядзернай энэргетыкі. З шасьці АЭС, якія дзейнічалі да новага года, прадоўжаць працаваць толькі тры. Агенцтва AFP адзначае, што Нямеччына працягвае выконваць узятыя на сябе абавязаньні — паступова адмовіцца ад ядзернай энэргетыкі.