Памёр мастак Васіль Шаранговіч
Два дні таму не стала яго жонкі, а 31 снежня адышоў і вядомы творца.
У апошні дзень 2021 года памёр знакаміты беларусі мастак Васіль Шаранговіч. Два дні таму не стала яго жонкі, а 31 снежня адышоў і вядомы творца.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/12/sharangovich.jpg)
Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, прафесар, доўгі час быў рэктарам Акадэміі мастацтваў, зрабіў шмат для адраджэння Беларусі і здабыцця ёю незалежнасці. Гэта быў чалавек, які меў вялікі аўтарытэт.
Шаранговіч нарадзіўся ў вёсцы Качаны (каля Слабады на Мядзельшчыне). Мастак – аўтар твораў, якія сталі класікай беларускай графікі.