«Мне пох**, хочаце — хавайце, хочаце — не». Як сядзела Тацяна Батура, у якой падчас арышту памёр бацька
Мянчанку Тацяну Батуру затрымалі 15 лістапада, калі яна прыйшла на суд падтрымаць Вольгу Залатар. Дзяўчыну адпусьцілі праз паўтара месяцы на пахаваньне бацькі. Яна зьбегла з краіны і расказала «Вясьне», што перажыла за гэты час зьбіцьцё, галадоўку, клапоў і ШЫЗА.