«Маці выйшла з партрэтам Дзімы і сказала, што яго забіў рэжым». Сьведка расказала, як прайшло пахаваньне Дзьмітрыя Ўсхопава
У Рэчыцы сёньня пахавалі 28-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава. Пасьля затрыманьня ў навагоднюю ноч ён апынуўся ў міліцыі, затым — у шпіталі, дзе зафіксавалі сьмерць. Блізкія Дзьмітрыя заявілі, што яго білі ў міліцыі. МУС і СК далі справаздачу, што ён быў моцна п’яны, меў з сабой марыхуану.