Памёр былы галкіпер БАТЭ Аляксандр Федаровіч
Яму было 48 гадоў. Паведамляецца, што ён знаходзіўся ў шпіталі ў цяжкім стане і быў падлучаны да апарата ШВЛ.
Раніцай 5 студзеня памёр трэнер брамнмкаў БАТЭ Аляксандр Фёдаравіч, піша football.by.
Аляксандру Федаровічу было 48 гадоў, ён быў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі ў складзе БАТЭ.
Паведамляецца, што ён знаходзіўся ў шпіталі ў цяжкім стане і быў падлучаны да апарата ШВЛ. Пра час і месца развітання будзе вядома пазней.