Аляксандра Сасновіч згуляе ў фінале мельбурнскага турніру
У вырашальным паядынку за тытул Аляксандра 9 студзеня пазмагаецца з Амандай Анісімавай.
Беларуская тэнісістка Александра Сасновіч выйшла ў фінал турніру WTA-250, які праходзіць ў аўстралійскім Мельбурне. Прызавы фонд складае 239 477 даляраў.
У паўфінальнай сустрэчы Сасновіч адолела прадстаўніцу ЗША Эн Лі (47-ю ракетку свету). Беларуска перамагла за тры сеты – 7:6 (7:4), 2:6, 6:3.
У вырашальным паядынку за тытул Аляксандра 9 студзеня пазмагаецца з Амандай Анісімавай (нумар 78 рэйтынгу) з ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя