На мяжы затрымалі Іллю Вайцяховіча
Ілля Вайцяхочвіч спрабаваў уехаць у Беларусь з Рыгі, каб патрапіць на пахаванне свайго бацькі, бізнэсоўца Эдуарда Вайцяховіча. Як паведамілі знаёмыя сайту Reform.by: «На мяжы Іллю доўга не ўпускалі, прыехаў праз 3 гадзіны ГУБАЗіК з Менска, затрыманы за прапаганду антыдзяржаўнай дзейнасці. Цяпер ён на Акрэсціна».
Бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч памёр у ноч на 12 студзеня. У жніўні 2020 года ён выступіў супраць гвалту, крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.