У ЗША вызвалілі закладнікаў пасьля захопу сынагогі
У прымесьці Даласу ў амэрыканскім штаце Тэхас вызвалілі людзей, якіх невядомы ўзяў у закладнікі ў сынагозе 15 студзеня паводле мясцовага часу. Паведамляецца, што нападнік загінуў і ніхто з закладнікаў не пацярпеў, але падрабязнасьці пакуль невядомыя.