Прэс-сакратар Пуціна: расейскія войскі застануцца каля межаў Украіны
Расейскія войскі, разьмешчаныя па пэрымэтры межаў з Украінай, ня будуць адведзеныя ад мяжы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў у інтэрвію, якое выйшла ў эфіры амэрыканскага тэлеканалу CNN.