Палітоляг Андрэй Казакевіч: «Рэакцыя беларускіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны можа быць вельмі непрадказальнаю»
Дапамогуць ці пашкодзяць Лукашэнку расейскія войскі ў Беларусі? Ці далучыцца Беларусь да магчымага нападу Расеі на Ўкраіну? І як доўга яшчэ будуць кіраваць Пуцін з Лукашэнкам? Пра гэта і пра іншае разважае дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра», доктар паліталёгіі Андрэй Казакевіч.