У склад грузу з Пекіна, які сёння дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, увайшлі 1,5 млн доз вакцыны Vero Cell і больш за 1,5 млн шпрыцаў, якія ўрад КНР прадаставіў Беларусі ў рамках гуманітарнай дапамогі, а таксама 1,5 млн доз аналагічнай вакцыны, набытай беларускім бокам у рамках камерцыйнай закупкі.