Польшча прыняла 15 тысяч палітуцекачоў з Беларусі
Пра гэта паведаміў кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі:
Польшча прыняла 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі пасля жніўня 2020 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі:
«Постсавецкім рэжымам Лукашэнкі рухала жаданне адпомсціць Польшчы, Літве і Латвіі за падтрымку, якую мы аказваем беларускай апазіцыі, клапоцячыся аб палітычных уцекачах. Толькі ў Польшчы пасля 2020 года, калі пасля фальсіфікаваных выбараў пачаліся масавыя грамадскія пратэсты і рэпрэсіі, мы прынялі каля 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі».
Пад помстай Каміньскі мае на ўвазе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕЗ.