Амбасада ЗША ў Беларусі папрасіла сваіх грамадзян мець плян экстранага выезду з краіны
Таксама амэрыканская дыпляматычная місія просіць грамадзян ЗША трымаць свае дакумэнты ў парадку і ўважлівей сачыць за навінамі Беларусі. Тым часам Дзярждэпартамэнт дазволіў эвакуацыю часткі пэрсаналу амбасады ЗША ва Ўкраіне.