Ігар Палынскі працягвае сваю творчасць у Польшчы
Ён цяпер жыве і працуе ў Беластоку, дзе займаецца таксама журналістыкай на партале "Мост".
Ігар Палынскі – вядомы беларускі музыка, лідар гурта „Сумарок”. Цяпер ён вымушана пераехаў у Польшчу, дзе працягвае сваю творчасць.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/IMG_20220105_185506-scaled.jpg?v=1643470031)
Мы паразмаўлялі з Ігарам і даведаліся больш пра яго творчасць, дзейнасць у Беластоку і рэпрэсіі ў Беларусі:
– Я журналіст і музыкант. Мы спявалі песні пра каханне. Мы працавалі на мітынгах, я працаваў у незалежнай рэгіянальнай газеце ў Маладзечна. Гэта, як мы ведаем, можа стаць прычынай зняволення ў Беларусі. Таксама на адным з мітынгаў я выступаў як музыкант. Я прыехаў у Польшчу летам. Тут ужо ў мяне сям’я: жонка і двое дзяцей малых.
Ігар Палынскі цяпер жыве і працуе ў Беластоку ў Польшчы, дзе займаецца таксама журналістыкай на партале „Мост”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/IMG_20220105_185516-1-scaled.jpg?v=1643470065)
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя