Ізраільская справаздача: Рэжым у Беларусі выкарыстоўвае антысэмітызм у змаганьні з апазыцыяй
Ізраільскае Міністэрства ў справах дыяспары апублікавала штогадовую справаздачу пра антысэмітызм у сьвеце, у якой адзначыла выкарыстаньне «антысэміцкага савецкага дыскурсу» беларускім рэжымам у палітычнай барацьбе з апанэнтамі.