У Казахстане завялі амаль сотню крымінальных справаў па скаргах пацярпелых ад дзеяньняў сілавікоў
Улады Казахстана прызналі «магчымае» прымяненьне празьмернай сілы ў студзені і заявілі аб гатоўнасьці расьсьледаваць скаргі на катаваньні і незаконныя затрыманьні.