У Лондане пройдзе канферэнцыя па беларускіх даследаваннях
Канферэнцыя служыць міждысцыплінарным форумам беларускіх даследаванняў на Захадзе.
Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе, Цэнтр Астрагорскага, Беларуская бібліятэка і Музей Францішка Скарыны запрашаюць на штогадовую Лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях.
Канферэнцыя пройдзе 18 – 19 лютага 2022 года ў гібрыдным фармаце.
Канферэнцыя служыць міждысцыплінарным форумам беларускіх даследаванняў на Захадзе і прапануе рэдкую магчымасць зносін для даследчыкаў Беларусі.
З праектам праграмы канферэнцыі можна азнаёміцца тут. Працоўная мова канферэнцыі – англійская.