Святар у Дзятлаве асвяціў райвыканкам па просьбе яго старшыні
Падчас асвячэння вертыкальшчыкаў, святар нагадаў усім словы Амвросія Апцінскага: “Жывы Гасподзь Бог мой, і жывая душа мая, а ты ведай, што над усімі уладыкамі ёсць Вышні Ўладыка”.
Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі святар Іаан Кісель асвяціў Дзятлаўскі райвыканкам. Асвяціць усе кабінеты райвыканкама параіў не сам святар, а папрасіў яго старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Іаан Кісель даў згоду і асвяціў райвыканкам і яго супрацоўнікаў, найперш пачаў з кабінета старшыні райвыканкама.
Падчас асвячэння вертыкальшчыкаў, дзятлаўскі святар нагадаў усім словы Амвросія Апцінскага: “Жывы Гасподзь Бог мой, і жывая душа мая, а ты ведай, што над усімі уладыкамі ёсць Вышні Ўладыка”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Наваградская епархія