Украіна і Нямеччына дамовіліся пра супрацоўніцтва ў сфэры абароны і бясьпекі, але не пра зброю
Міністры замежных спраў Украіны і Нямеччыны Дзьмітро Кулеба і Анналена Бэрбак заявілі, што знайшлі кампрамісны варыянт аб супрацы ў сфэры абароны і бясьпекі, які не прадугледжвае паставак зброі. Перамовы адбываліся на фоне пагрозы ўварваньня расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю.