Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Як прыняцьце «самай дэмакратычнай Канстытуцыі» ў СССР прывяло да «Вялікага тэрору». Тлумачыць гісторык

Як прыняцьце «самай дэмакратычнай Канстытуцыі» ў СССР прывяло да «Вялікага тэрору». Тлумачыць гісторык

У 1936 годзе ў СССР прынялі новую Канстытуцыю. Камуністы абвясьцілі яе «самай дэмакратычнай у сьвеце». У ёй усіх грамадзян абвясьцілі роўнымі і ўвялі свабоду слова. Але адразу пасьля прыняцьця Канстытуцыі ў краіне пачаліся масавыя рэпрэсіі, якія забралі жыцьці больш як паўмільёна чалавек.

Пра гэтыя падзеі ў сваёй новай кнізе «Клеймаваньне чырвонага цмока» піша гісторык Ірына Раманава. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, навошта Сталіну была такая гульня ў дэмакратыю і чаму яна раптам абярнулася масавымі рэпрэсіямі.

Навошта Сталіну спатрэбілася новая Канстытуцыя

«Мяркуючы па публічных заявах, Сталін быў упэўнены, што калектывізацыя, індустрыялізацыя і культурная рэвалюцыя пасьпяхова завершаныя, то бок ленінскі плян пабудовы сацыялізму ў СССР выкананы. Было перакананьне, што да 1936 году ўсе пласты грамадзтва сталі сацыялістычнымі і ляяльнымі, а значыць, можна даць права голасу „былым ворагам“, пашырыць сацыяльныя льготы», — расказвае гісторык.

Увядзеньню новай Канстытуцыі папярэднічаў даволі «мяккі пэрыяд» сярэдзіны 1930-х гадоў: прайшла прававая рэформа, прыкметна зьнізіўся ўзровень дзяржаўнага гвалту, гэты пэрыяд у эканоміцы дасьледчыкі часам называюць «нэанэп». Паводле Ірыны Раманавай, рэформа Канстытуцыі, верагодна, была вынікам такога бачаньня. Яна фіксавала і ўрачыста абвяшчала перамогу сацыялізму ў СССР.

«Зь іншага боку, матэрыялы пленумаў і зьездаў партыі, пастаянная ратацыя кадраў любога ўзроўню сьведчылі пра тое, што Сталін усьведамляў неэфэктыўнасьць кіраваньня на месцах і калясальную грамадзкую незадаволенасьць. Канкурэнтныя выбары па новай Канстытуцыі павінны былі матываваць або ачысьціць млявую і карумпаваную мясцовую эліту, павысіць эфэктыўнасьць кантролю над ёю», — кажа Ірына Раманава.

Што было ня так з ацэнкай уладаў

Лідэры, як піша аўтарка кнігі, сталі закладнікамі скажонай інфармацыі: яны атрымлівалі тую інфармацыю, якую ім хацелася б бачыць. І не маглі выйсьці па-за межы створанай імі ідэалягічнай канструкцыі.

«Пра тое, што ўлада жыла ў сьвеце, адарваным ад рэальнага, сьведчыць і той факт, што з мэтай абвясьціць перамогу над „рэлігійным дурманам“ і „трыюмф атэізму“ ў перапісны ліст Усесаюзнага перапісу насельніцтва (студзень 1937 г.) было ўключана пытаньне аб рэлігійнасьці насельніцтва. Перапіс пераканаўча абверг гэтую аксіёму „цэнтру“. Вернікамі сябе назвалі больш за 57% насельніцтва, працэнт вернікаў сярод моладзі быў 44%. Аналягічна стаялі справы і з шэрагам іншых чаканьняў. Таму вынікі перапісу засакрэцілі на доўгія гады», — расказвае Раманава.

Найбольш цікавы сюжэт, на яе погляд, зьвязаны зь «лепельскімі маўчальнікамі», або, як іх называлі ўлады, «маўчальнікамі-чырвонадраконаўцамі».

«Пра тое, што ў двух сельсаветах аднаго памежнага раёну з рэлігійных прычын адмовіліся ад любых кантактаў з прадстаўнікамі ўлады прыкладна 250 чалавек, найперш аднаасобнікаў, то бок некалгасьнікаў, далажылі асабіста Сталіну. А далей — улады пачалі гэтаму факту надаваць прыдатныя для іх інтэрпрэтацыі: „маўчальнікаў“ адразу абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасьці, правялі сярод іх арышты, а пасьля раптам вінаватымі ў такіх іх паводзінах аказаліся ня самі „маўчальнікі“, а іх дрэнныя начальнікі!» — кажа гісторык.

Беларускае кіраўніцтва выклікалі на прыём да Сталіна. Тагачасны кіраўнік ураду савецкай Беларусі Мікалай Галадзед так расказваў пра гэты візыт: «Таварыш Сталін вельмі моцна і доўга на нас сварыўся, калі мы ў яго былі, і ў тым ліку і на мяне, за тое, што мы дапусьцілі такія агідныя рэчы». Па словах Галадзеда, Сталін сказаў, што пытаньне аб Лепельскім раёне павінна быць абмеркавана на Пленуме ЦК ВКП(б), каб «другія зразумелі гэтыя пытаньні... высновы зь яго трэба рабіць для ўсёй краіны».

«Па ўсім СССР пачынаюцца арышты і паказальныя суды кіраўнікоў раёнаў, сельсаветаў, калгасаў. Для мяне было вельмі важна зразумець, чаму адбылася такая перамена», — кажа Ірына Раманава.

Што зьмяняла новая Канстытуцыя

«Упершыню ў гісторыі Савецкай дзяржавы Канстытуцыя давала ўсім грамадзянам роўныя правы. Патлумачу. Згодна з папярэдняй Канстытуцыяй такія правы мелі далёка ня ўсе, існавала даволі значная катэгорыя так званых „лішэнцаў“ — людзей, пазбаўленых грамадзянскіх правоў. Сюды ўваходзілі людзі, якіх з прычыны іх сацыяльнага стану ў мінулым ці нейкіх іншых прычын савецкая ўлада стыгматызавала — кулакі, былыя гандляры, служыцелі культу і інш. Верагодна, 5 мільёнаў чалавек па СССР», — расказвае гісторык.

Абвяшчалася таксама права на працу і адпачынак, матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці і па хваробе, права на бясплатную адукацыю, недатыкальнасьць асобы. Абвяшчаліся свабода слова, друку, сходаў і мітынгаў, сумленьня. Апошняе было асабліва важна для вернікаў, якія ня мелі магчымасьці адпраўляць свае рэлігійныя патрэбы.

Паводле новай Канстытуцыі ўсе станавіліся паўнапраўнымі чальцамі савецкага грамадзтва без усялякіх абмежаваньняў і мелі права браць удзел у выбарах.

Больш за тое, самі выбары абвяшчаліся прамымі, усеагульнымі, роўнымі, з тайным галасаваньнем пры некалькіх кандыдатах на адно месца. Стаць дэпутатам меў права кожны.

Як адбывалася абмеркаваньне

Праект Канстытуцыі 12 чэрвеня 1936 году надрукавалі ў газэтах з мэтай усенароднага абмеркаваньня. Ладзілі публічныя чыткі, абмеркаваньні на месцах — на заводах, у калгасах і г. д. Абмеркаваньне ішло 6 месяцаў.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, у абмеркаваньні Канстытуцыі ўдзельнічала 75 млн. чалавек па ўсім СССР. Было ўнесена 1,5 млн прапаноў, дапаўненьняў.

«„Прыдатныя“ папраўкі публікаваліся ў пэрыядычным друку, нярэдка з асабістым камэнтаром Сталіна. Натуральна, улічылі зь іх толькі вельмі невялікую колькасьць, але стваралася ілюзія таго, што там „наверсе“ чуюць тых, хто „ўнізе“», — кажа Раманава.

Навошта спатрэбілася абмеркаваньне?

На думку аўтаркі кнігі, усе кампаніі ўладаў заўсёды былі нагодай для пэўнага маніторынгу грамадзкай думкі. Дакладныя пра настроі насельніцтва складаліся раённымі арганізацыямі (партыйнымі, органамі НКВД), перасылаліся ў Менск, там рыхтавалі абагульняючыя зводкі і перасылалі ў Маскву.

Але мэтай гэтага абмеркаваньня была перш за ўсё індактрынацыя насельніцтва і легітымацыя рэжыму. А таксама стварэньне ілюзіі, што людзі на нешта ўплываюць. Натуральна, улада сама запытвала камэнтары аб Канстытуцыі, заклікала да самакрытыкі, заахвочвала даносы. Гэта прымушала маўчаць усіх нязгодных. Усё гэта было накіравана на фармаваньне аднастайнай грамадзкай думкі, адзіных каштоўнасьцяў і ў выніку — Новага чалавека«, — лічыць гісторык.

А што пайшло ня так

Вельмі важна адзначыць і іншае — дзякуючы абмеркаваньню гэтай Канстытуцыі многія людзі ўпершыню даведаліся, што ў іх могуць быць нейкія правы (пакуль, вядома, толькі тэарэтычна). Такім чынам, гэтае абмеркаваньне адукоўвала

насельніцтва, укараняла ў сьвядомасьці савецкіх грамадзян канцэпцыі грамадзянскіх правоў у прынцыпе. Такое абмеркаваньне вяло да стварэньня і выкарыстаньня зусім новага слоўніка, грамадзяне атрымалі новы інструмэнт для гульняў у савецкую дэмакратыю.

Некаторыя групы насельніцтва, замест «безумоўнай і аднадушнай падтрымкі», паспрабавалі адразу скарыстацца новымі правамі. Напрыклад, па БССР, як расказвае Ірына Раманава, сабралі подпісы за адкрыцьцё цэркваў, усяго каля 90 тысяч. Вернікі патрабавалі адкрыцьця цэркваў пад лёзунгам «Нам Сталін дазволіў маліцца Богу», зьбіралі подпісы пад пэтыцыямі з просьбай адслужыць Пасху. Каб атрымаць афіцыйны дазвол на адкрыцьцё царквы, пасылалі дэлегацыі ў Менск, Маскву (з м. Капыль, в. Стары Шклоў, Княжыцы). Фіксаваліся размовы пра тое, што «падчас выбараў мы павінны вылучаць сваіх людзей», і г. д.

«Сутыкненьне з грамадзтвам, хай сабе і праз скажоную оптыку дакладных запісак, пераканала кіраўніцтва, што сацыялізм яшчэ далёка не пабудаваны, выбары могуць стаць не канкурэнтнай барацьбой паміж добрым і лепшым партыйцам, а ўвогуле выйсьці з-пад кантролю. Больш за тое, партыйныя матэрыялы першай паловы 1937 году сьведчаць, што ўлады былі не на жарт занепакоеныя становішчам у вёсцы і сельскай гаспадарцы, у 1936 г. краіна зноў была на мяжы голаду, а сяляне не хацелі працаваць у калгасах. У БССР было каля 120 тысяч аднаасобных сялянскіх гаспадарак, якія ні за што не хацелі ісьці ў калгасы, больш за тое, выхад з калгасаў набыў калясальныя памеры. Улады нават тэрмінова паспрабавалі зрабіць некаторыя эканамічныя захады, каб задобрыць вёску», — кажа гісторык.

І як у выніку прайшлі выбары паводле «самай дэмакратычнай Канстытуцыі»

Самі выбары ў Вярхоўны Савет (сьнежань 1937 году) ішлі ўжо ва ўмовах масавых апэрацый НКВД. Напярэдадні іх, у кастрычніку 1937 году, спаборнасьць кандыдатаў была скасаваная. У сваіх дакладных НКВД БССР прыводзіў факты адмовы ад удзелу ў выбарах у шэрагу населеных пунктаў. Сярод прычын зноў названыя рэлігійныя перакананьні. 198 чалавек у Браніслаўскім сельсавеце Жыткавіцкага раёну, 300 чалавек у Тураўскім раёне, шэраг выпадкаў у Жлобінскім і Лоеўскім раёнах і інш.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у выбарах у Вярхоўны Савет СССР узялі ўдзел амаль 97% насельніцтва, больш за 99% зь іх аддалі галасы за прапанаваных кандыдатаў. Падчас выбараў у Вярхоўны Савет БССР (26 чэрвеня 1938 году) зноў побач з прыкладамі антысавецкай дзейнасьці фігуруюць факты масавага ўхіленьня ад выбараў, найперш у Старадароскім раёне, дзе ад галасаваньня адмовіліся 600 чалавек.

Паказальныя суды

Замест ачышчэньня ад дрэнных чыноўнікаў шляхам канкурэнтных выбараў па СССР прайшла вялікая хваля паказальных судовых працэсаў над кіраўнікамі, частку зь іх асудзілі на расстрэл. Такія суды, да таго ж, паказвалі народу, хто вінаваты ў тым, што сацыялізм не заўсёды выглядае «так, як павінен», — лічыць Ірына Раманава.

«Асуджэньне мясцовых кіраўнікоў за правалы ў гаспадарчых і палітычных кампаніях, праблемах штодзённага жыцьця народу было зручным дэмагагічным і не аднойчы выкарыстаным прыёмам Сталіна. Але падчас такіх паказальных судоў паўставалі вобразы сапраўдных монстраў. Была агучаная вялікая колькасьць фактаў фізычнага гвалту над сялянамі. Аднак у цэнтры ўвагі стаяла не пытаньне правоў і бяспраўя „маленькага“ чалавека. Факты зьдзекаў над імі выкарыстоўваліся для таго, каб стварыць вобраз канкрэтнага варожага кіраўніка і пакараць яго», — расказвае гісторык.

Вось, напрыклад, як праходзіў такі паказальны суд у Гомлі над старшынём гарсавету Мікітам Малашонкам, паводле ўспаміну відавочцы:

«Шакаваны, я са зьдзіўленьнем слухаў, як Малашонак гаварыў: „На працягу шмат год я састаяў у антысавецкай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі...“ Перад заляй выступаў сівы чалавек... разумееце, калі раней у мяне былі сумневы, то ў тыя хвіліны, калі я яго слухаў, я верыў... нават адчуў палёгку... Лягчэй жа думаць, што нейкія людзі аказаліся здраднікамі, чым ведаць, што ўсё гэта — крывавая камэдыя, пра што шэптам гаварылі многія... Малашонак прызнаў, што ён даваў указаньні труціць жывёлу, псаваць пасевы, псаваць сельгастэхніку, што даваў указаньні аддзелу здароўя заражаць жанчын у бальніцах і дзяцей у радзільнях сыфілісам ці ўсьмерчваць. Так пацярпелі 300 дзяцей. Па залі пранёсься стогн абурэньня: „Мала ім жывёлы, немаўлят труцілі!“. Нечакана для суду, а можа, і для сябе, падняўся Гурло. Падняўся і пачаў крычаць: „Усё гэта няпраўда, усё гэта хлусьня!“ Устаў Малашонак і таксама закрычаў... Старшыня суду прыкрыкнуў на іх: „Сядзець! Маўчаць!“ Малашонак разгубіўся, сеў, толькі губы яго бязгучна варушыліся...». Малашонка асудзілі на расстрэл.

Артыкулы ў газэтах так апісвалі кіраўнікоў, якія апынуліся на лавах падсудных: бандыты, прадажныя душонкі, агенты і лізаблюды польскай выведкі, агідныя забойцы, шпіёны, дывэрсанты, зграя, лютыя ворагі, «изуверы», наглыя ворагі народу, фашысцкія бандыты. Для апісаньня іх дзейнасьці выкарыстоўваліся такія эпітэты: крывавыя справы, жахлівыя злачынствы, са скуры вон лезьлі, каб напаскудзіць беларускаму народу; чорная здрада, ганебны шлях разбойнікаў зь вялікай дарогі; гнюсныя, жахліва мярзотныя справы. Гэтаму супрацьстаіць народны гнеў, нянавісьць і пагарда, вялікі і высакародны гнеў, бясконцая бура авацый, лёгка дыхаць, наша шчасьце, вольная і сьветлае жыцьцё, караючы меч дыктатуры пралетарыяту.

«Паказальныя суды — гэта ня проста судовы фарс ці адкрыты судовы працэс з прадвызначаным прысудам, гэта публічнае пакараньне. Менавіта публічнае пакараньне разгортвае перад намі ўсімі непераможную магутнасьць сувэрэна. Глядач тут ня проста сьведка, але і ўдзельнік пакараньня. У ходзе такіх працэсаў улада ня проста паказвае, што яна сочыць за выкананьнем законаў, але дэманструе, хто яе ворагі. Аднак для таго, каб „ісьціна праявіла сябе“, неабходнае публічнае прызнаньне віны „злачынцамі“. А паколькі такі суд паказваў усім, што абвінавачаны ня проста злачынца і нават больш чым вораг — ён здраднік, „монстар“, ён наносіў здрадніцкія ўдары знутры грамадзтва, — то права сувэрэна караць пераўтваралася для гледача ў абарону грамадзтва, у перамогу правасудзьдзя», — кажа Ірына Раманава.

Публічным пакараньням у 1937–1938 гадах падвяргалі рознага ўзроўню начальнікаў, астатніх забівалі ноччу ў засьценках НКВД і прыгарадных лясах. Гаворка ўжо не ішла пра тое, каб закляйміць тых, хто супраціўляецца савецкай уладзе, — неабходна было выявіць і ліквідаваць усіх патэнцыйна нязгодных, лічыць Раманава.

Народ

Падчас саміх выбараў грамадзян, якія авалодалі новай тэрміналёгіяй пра альтэрнатыўных кандыдатаў, свабоду веравызнаньня, праявілі недавер да саміх выбараў, арыштоўвалі і нярэдка асуджалі на сьмяротнае пакараньне. Цяпер гэта называлася «антысавецкая агітацыя», «контрарэвалюцыйная дзейнасьць».

«Былі перагледжаны прысуды над многімі „маўчальнікамі“. Новыя тэрміны для іх былі ад 10 гадоў да расстрэлу. Аднаасобнікі сталі зноў „кулакамі“ і падлягалі ізаляцыі ці фізычнаму зьнішчэньню ў ходзе самай масавай і крывавай апэрацыі НКВД па загадзе № 00447 (так званая кулацкая апэрацыя). Адначасова з „кулацкай апэрацыяй“ па СССР ліквідоўвалі „пятую калёну“ — ішлі так званыя нацыянальныя апэрацыі НКВД, паводле якіх сама нацыянальнасьць грамадзяніна сьведчыла пра яго „шпіёнскую“ і „варожую“ дзейнасьць і станавілася дастатковай падставай для арышту, прысуду, расстрэлу», — расказвае Ірына Раманава.

Са жніўня 1937 году да сярэдзіны лістапада 1938-га ў СССР было арыштавана больш за 1 мільён чалавек, зь іх больш за 600 тысяч расстралялі. У БССР арыштавалі каля 55 тысяч, расстралялі 27,4 тысячы чалавек.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

В России официально выходит клон Chevrolet Silverado с мотором Mitsubishi в богатой комплектации: названа стартовая цена Huanghai N7

Почему Калининград является серьезной угрозой для НАТО. Как США хотели захватить его руками Польши и Литвы

Россия обогнала Японию и стала четвёртой экономикой мира

Ефимов: на Центральном московском ипподроме завершили подготовку к реконструкции

Музыкальные новости

Более 30 компаний из Нижегородской области пришли на первую встречу регионального сообщества инклюзивного бизнеса «Открыто для всех»

"Евро-Футбол.Ру": "Спартак" не будет подписывать камерунского форварда Абубакара

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» спасает население от борьбы с перенаселением, 5 серия, СЕРЬЁЗНЫЙ НОВОСТНОЙ СЕРИАЛ.

Собянин: Около обновленных поликлиник создано более 600 зон отдыха

Новости России

В Южной Корее обнаружили крупные запасы нефти и природного газа в Японском море

Каждая 13-я сделка на рынке новостроек Новосибирска приходится на апартаменты

Елену Малышеву врачи из Приморья

В РФ утвердили новые правила применения дорожных камер

Экология в России и мире

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

Улыбка сделала слушателя «Юмор FM» миллионером

«585*ЗОЛОТОЙ» выступила партнером медиафестиваля творческой молодежи YOUPITER

Лифтинг — Коги (нити с насечками)

Спорт в России и мире

Потапова о поражении от Свентек на "Ролан Гаррос": организм дал сбой

Прямая трансляция матча Елены Рыбакиной против экс-первой ракетки мира на «Ролан Гаррос»

Бывшая российская теннисистка спела гимн Франции

Не ходите, дети, в теннис: как Андре Агасси и Штеффи Граф подарили детям право выбора

Moscow.media

Российские учёные зарегистрировали очередную сильнейшую вспышку на Солнце

Правительство РФ направило дополнительные средства на завершение строительства трассы Гузерипль – плато Лагонаки в Адыгее

Дизельный, рамный, с блокировками. Новый внедорожник скоро появится в России

Рассказ про зятя. Хоть и не про котиков, но тож смешной







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *