Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прэзентацыя «Беларускага Буквара» Алеся Сушы ў Менску

8 лютага Нацыянальная бібліятэка запрашае на прэзентацыю кнігі «Беларускі буквар» Алеся Сушы.

Дата: 8 лютага

Час: 16.00

Месца: галерэя «Лабірынт» (3 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Менск

Гэта першае фундаментальнае даследаванне ўнікальнага феномена айчыннай гісторыі, з’явы сусветнага значэння — Буквара.

Першая ў свеце кніга, якая мела назву «Буквар», была выдадзена менавіта беларускай друкарняй. Гэта адбылося больш за 400 гадоў таму назад — і «Буквар» стаў самым вядомым падручнікам, а само гэта слова загучала на многіх мовах ў розных краінах свету.

У фундаментальнай працы Алеся Сушы «Беларускі Буквар» адноўлена тысячагадовая гісторыя галоўнай кнігі для навучання грамаце: ад старажытнасці і з’яўлення пісьменства ў Беларусі ажно да нашых дзён.

На падставе тысяч архіўных і апублікаваных крыніц з розных краін атрымалася паказаць, па якіх падручніках вучыліся нашы продкі, як пачынаўся шлях да ведаў розных пакаленняў беларусаў, якія сімвалы і вобразы ўкладваліся ў змест пачатковай адукацыі ў мінулым.

Былі адшуканы надзвычай рэдкія і старадаўнія Буквары, якія сёння можна бачыць у адзінкавых экзэмплярах і толькі вельмі далёка ад Беларусі. У кнізе вялікага фармату 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.

На яркіх ілюстрацыях можна бачыць унікальныя беларускія буквары, адшуканыя ў 78 дзяржаўных і прыватных калекцыях у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі.

Разам з фундаментальнай навуковай працай «Беларускі Буквар» Алесь Суша таксама падрыхтаваў папулярную і багата ілюстраваную кнігу «Вынаходства Буквара ў Беларусі».

Уваход вольны.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *