«Білі электрашокерам». Сталі вядомыя падрабязнасьці справы двух работнікаў «Белтэлекаму», якія атрымалі па 11 гадоў
8 лютага 25-гадовы Арцём Пархамовіч і 36-гадовы Аляксей Бычкоўскі былі асуджаныя на 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму судзьдзёй Святланай Бандарэнкай. Мужчын вінавацілі ў перадачы зьвестак каля 200 сілавікоў у нейкі тэлеграм-канал.