Журналіста Івуліна этапавалі ў Баранавічы
Вырок суда ў дзеянне яшчэ не ўступіў. Пададзена апеляцыйная скарга.
Спартовага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна перавялі ў баранавіцкае СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
Вырок суда ў дзеянне яшчэ не ўступіў. Пададзена апеляцыйная скарга.
Аляксандра Івуліна прыгаварылі да двух гадоў калоніі. Яго абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК. Паводле абвінавачання, Івулін 23 жніўня і 29 верасня 2020 года прыняў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама арганізаваў такія дзеянні, размяшчаючы на ютуб-канале ролікі з 7 жніўня 2020 года. «Мінсктранс» прад’явіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў за прычыненую шкоду.