На мітынгу ў Казахстане ў памяць аб загінулых на пачатку году заклікалі абвясьціць імпічмэнт Такаеву
У Алматы дзясяткі людзей (паводле зьвестак выданьня Orda, некалькі сотняў), нягледзячы на забарону ўладаў, сабраліся каля манумэнта Незалежнасьці на плошчы Рэспублікі, каб ушанаваць памяць загінулых падчас студзеньскіх падзеяў і запатрабаваць спыніць катаваньні затрыманых.