«Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў
![«Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў](https://gdb.rferl.org/6a488de7-d2b6-4630-b76f-0218906ce811_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
На гэты момант праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі 1050 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі паведамляюць, што колькасьць палітвязьняў значна большая. Пры гэтым беларусаў далей працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.