16-га лютага адбудзецца прэс-канферэнцыя ў справе беларускамоўных садка і школы
Іх плануюць аб’яднаць у адзін комплекс і ў адным будынку.
16-га лютага пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная беларускамоўнаму дзіцячаму садку No 14 і пачатковай школе No 4 у Беластоку, якія хочуць аб’яднаць у адзін комплекс.
У канферэнцыі прымуць удзел:
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі,
прафесар Алег Латышонак – прадстаўнік беларускай суполкі Беластока,
Стэфан Нікіцюк – гарадскі радны.
Сустрэча адбудзецца ў сераду 16-га лютага ў 11.00 у Гасцявым палацы па адрасе вул. J. Kilińskiego, 6 у Беластоку.