Праваабаронцу Алеся Капуцкага адпусцілі пасля 60 сутак арышту
Алесь быў затрыманы 17 снежня 2021 года і чатыры разы запар зазнаў адміністрацыйны арышт па 15 сутак за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі 15 лютага нарэшце вызвалены пасля 60 сутак арышту.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/02/3659810-833x400.jpg)
Алесь быў затрыманы 17 снежня 2021 года і чатыры разы запар зазнаў адміністрацыйны арышт па 15 сутак за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Апошні суд адбыўся 2 лютага 2022 суд у Маладэчне.
Кожны раз яго судзілі «за захоўванне і распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».