Рада БНР запатрабавала неадкладнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі
Словы Лукашэнкі, датычныя магчымасці пакінуць расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі і перспектывы прызнання “ЛНР” і “ДНР”, Рада БНР ацэньвае як “яго поўную залежнасць ад Крамля”.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой пацвердзіла сваю пазіцыю адносна “недапушчальнасці ўцягвання Беларусі ў агрэсіўныя знешнепалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, у тым ліку і ў эскалацыю напружанасці вакол Украіны”. У сваёй заяве Рада БНР звяртае ўвагу лідараў ЗША, Канады і краін ЕЗ, што “знаходжанне расейскіх вайсковых падраздзяленняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і з’яўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком”.
Словы Аляксандра Лукашэнкі, датычныя магчымасці пакінуць расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі і перспектывы прызнання “ЛНР” і “ДНР”, Рада БНР ацэньвае як “яго поўную залежнасць ад Крамля”.