Еўразвяз не выключае новых санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі
Цытата: «Мы працуем над чарговым пакетам санкцый супраць Беларусі, як вы ведаеце, але ў панядзелак гэтай тэмы ў парадку дня не будзе».
ЕЗ разглядае варыянт увядзення санкцый супраць Беларусі, калі яна возьме ўдзел у нападзе на Украіну. Пра гэта заявіў журналістам у Бруселі неназваны прадстаўнік ЕЗ напярэдадні пасяджэння кіраўнікоў МЗС 27 краін супольнасці 21 лютага, перадае Ройтэр.
Пры гэтым дыпламат адзначыў, што на пасяджэнні ў панядзелак міністры замежных спраў не будуць абмяркоўваць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Цытата: «Мы працуем над чарговым пакетам санкцый супраць Беларусі, як вы ведаеце, але ў панядзелак гэтай тэмы ў парадку дня не будзе». У той жа час з падачы балтыйскіх краін могуць абмяркоўвацца захады, каб перакрыць Мінску магчымасці для абыходу санкцый, якія ўжо ўведзеныя. ЕЗ не будзе абмяркоўваць увядзенне новых санкцый і супраць Расеі да магчымага «ўварвання на Украіну», заявіў прадстаўнік ЕЗ. Але, як ён падкрэсліў:
«Санкцыі будуць уведзеныя вельмі хутка, калі адбудзецца ўварванне. Але мы спадзяемся, што гэтага не адбудзецца ніколі».