Урад Брытаніі параіў ня езьдзіць у шэраг гарадоў Беларусі і агулам абмежаваць паездкі ў краіну
Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі абнавіла рэкамэндацыі наконт замежных падарожжаў. Там ёсьць парада адмовіцца ад любых падарожжаў у Ельск, Мазыр, Рэчыцу, Лунінец, Гомель, Асіповічы, Баранавічы і Берасьце.