У Гайнаўцы праходзіць марш у гонар “Бурага” і акцыя ў памяць пра яго ахвяр
Як паведамляе наша карэспандэнтка Валя Лаеўская, на маршы зноў нясуць плакаты з Рамуальдам Райсам “Бурым”, адказным за забойствы мірных жыхароў Беласточчыны ў пасляваенны час.
У Гайнаўцы цяпер праходзіць марш крайне правых сілаў у гонар “выклятых жаўнераў”. Як паведамляе наша карэспандэнтка Валя Лаеўская, на маршы зноў нясуць плакаты з Рамуальдам Райсам “Бурым”, адказным за забойствы мірных жыхароў Беласточчыны ў пасляваенны час. Раней у Гайнаўцы прайшла акцыя “Вечная памяць”, падчас якой ушанавалі памяць ахвяр “Бурага”:
– Акцыя „Вечная памяць” праходзіць ужо ў шосты раз. Гэтым разам яна прайшла ля гарадской управы. Упершыню падчас гэтай акцыі была агучана ініцыятыва, каб стварыць у Гайнаўцы месца памяці ахвяраў Бурага. Гэта было бы ў форме помніка. Гэта новая ініцыятыва, але я мела нагоду гаварыць з буграмістрам, і ён адобрыў гэтую ініцыятыву. Так што можам спадзявацца, што нешта такое там паўстане. На акцыі „Вечная памяць” прысутнічала каля сотні людзей. Былі таксама палітыкі, галоўным чынам ад левых сілаў. Акрамя гэтага, некалькі сем’яў – нашчадкаў ахвяраў Бурага. Была дзяўчына, якая прыйшла са здымкам загінулага дзеда. Акцыя прайшла вельмі спакойна, прачыталі ўсе 79 прозвішчаў загінулых, таксама арганізатары паставілі 79 знічоў.
Фота з месца падзеяў:
Беларускае Радыё Рацыя